Слова аб палку Ігаравым

 · Зместу на 4 хв. чытання

Слова аб палку Ігаравым


Слово о пълку Игореве, Игоря сына Святъслав­ля, внука Ольгова

I

**Не лепо ли ны бяшет, братие, начяти старыми словесы трудных повестий о полку Игореве, Игоря Святославлича!

Начати же ся той песни по былинамь сего времени, а не по замышлению Боя­ню!

Боян бо вещий, аще кому хотяше песнь творити, то растекашется мысию по древу, се­рым волком по земли, шизым орлом под облакы [...]**

IX

Уже бо Сула не течет сребреными струями к граду Переяславлю, и Двина болотом течет оным грозным полочаном под кликом поганых. Един же Изяслав, сын Васильков, по­звони своими острыми мечи о шеломы литовския, притрепа славу деду своему Всеславу, а сам под черлеными щиты на кроваве траве притрепан литовскыми мечи, и схоти ю на кро­вать и рек:

«Дружину твою, княже, птиць крилы приоде, а звери кровь полизаша». Не бысть ту брата Брячяслава, ни другаго - Всеволода. Един же изрони жемчюжну душу из храбра тела чрес злато ожерелие.

Унылы голоси, пониче веселие, трубы трубят городеньскии.

Ярославе и вси внуце Всеславли! Уже понизить стязи свои, вонзить свои мечи вере­жени - уже бо выскочисте из дедней славе. Вы бо своими крамолами начясте наводити по­ганыя на землю Рускую, на жизнь Всеславлю. Которою бо беше насилие от земли Поло­вецкыи.

На седьмом веце Трояни връже Всеслав жребий о девицю себе любу. Той клюками подпръ­ся, оконися и скочи к граду Кыеву, и дотчеся стружием злата стола Киевскаго. Ско­чи от них лютым зверем в полночи из Белаграда, обесися сине мьгле; утръ же вознзи стри­кусы, оттвори врата Новуграду, разшибе славу Ярославу, скочи волком до Немиги с. Дуду­ток.

**На Немизе снопы стелют головами, молотят чепи харалужными, на тоце живот кла­дут, веют душу от тела.

Немизе кровави брезе не бологом бяхуть посеяни - посеяни костьми руских сы­нов. Всеслав князь людем судяше, князем грады рядяше, а сам в ночь волком рыска­ше; из Кыева дорискаше до кур Тмутороканя, великому Хорсови волком путь пре­рыскаше. Тому в Полотске позвониша заутренюю рано у святыя Софеи в колоколы, а он в Кы­еве звон слыша. Аще и веща душа в дерзе теле, но часто беды страдаше. Тому вещей Боян и первое припевку, смысленый, рече:

Ни хытру, ни горазду,

Ни пытьцю горазду

Суда божиа не минути.**

О, стонати Руской земли, помянувше первую годину и первых князей! Того старого Влади­мира нельзе бе пригвоздити к горам киевским! Сего бо ныне сташа стязи Рюриковы, а дру­зии Давидовы, но розно ся им хоботы пашут, копиа поют.

Слова аб палку Ігаравым, Ігара, сына Святас­лаўлева унука Алегава

I

**Ці не лепей было б, каб нам, брацця, пачаць старадаўнымі словы тужліву апо­весць аб пахо­дзе Ігаравым, Ігара Святаслаўліча?

Дый пачаціся песні той сягачасным ладам, а не складам Баянавым.

Баян бо чарадзейны, калі каму песню хацеў утварыці, то расцякаўся вавёркай па дрэву, воў­кам шэрым па полі, арлом сізым пад воблакі [...]**

IX

Ужо бо Сула не цячэ ручаямі срабрыстымі к гораду Пераяслаўлю, ужо Дзвша бало­там цячэ к тым грозным палачанам, пад воклік паганых. Адзін толькі Ізяслаў, сын Васіль­кавы, паз­ваніў сваймі вострымі мячамі аб шоламы літоўскія. Перабіў славу дзеду свайму Усяславу, а сам пад чырвонымі шчытамі на крывавай траве, пабіты літоўскімі мячамі, з

Хоціем лёг, а той кажа:

«Дружыну тваю, княжа, птахі крыллем апранулі, а звяры кроў палізалі!» Не было тут брата Брачыслава, ні другога Усевалада: адзін ён выпусціу жамчужную душу з храбра­га цела це­раз залатое ажарэлле.

Занылі песні, зачахла вясёласць, трубяць трубы гарадзенскія.

Яраслаўле і ўсе ўнукі Усяслаўлевы! Апусціце ўжо сцягі свае! Пахавайце мячы свае пашчар­баныя, бо ўжо збыліся дзедавай славы! Вы бо сваімі нязгодамі пачалі наводзіць па­ганых на Рускую зямлю, на надзел Усяслава, ад чаго і насілле пайшло ад зямлі Палавец­кай.

У сёмы Траянавы век жэрабя кінуў Усяслаў аб дзяўчыне, мілай сабе. Падпёршыся клюкамі, ён на кані паімчаўся да горада Кіева і даткнуўся дзідай да кіеўскага залатога па­сада. Ад іх скочыў зверам дзікім. Апоўначы з Белгарада ахутаўся сіняй імглой, а на раніцу, узняўшы­ся, браму стракалам адчыніў Ноўгараду, разбіў Яраслаўлеву славу і скочыў ваўком да Ня­мігі з Дудутак.

**На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі, жыццё кла­дуць на таку, душу веюць ад цела.

Нямігі крывавыя берагі не дабром былі засеяны, засеяны былі касцямі сыноў рускіх.

Усяслаў-князь людзям суд судзіў, гарадамі князёў надзяляў, а сам поначы воў­кам гу­ляў. 3 Кіева да петухоў дасцігаў Тмутаракані; вялікаму Хорсу ваўком шлях пе­рабягаў. Таму ў Полацку рана званы пазванілі к завутрані ў Сафіі святой, а ён у Кіеве звон чуе. Хоць і вешчая душа ў дзёрзкім целе была, але часта бяды нацярпеўся. Яму пер­шаму вешчы Баян і прыпеўку злажыў дасціпную:

Ні хітраму, ні быстраму.

Ні шпаркаму птаху

Не мінуці Божага суда.**

О! стагнаці Рускай зямлі, успомніўшы быўшу часіну і быўшых князёў!

Старога таго Уладзіміра немагчыма было прыкаваці да кіеўскіх гораў! Цяпер бо яго сцягі ста­лі — адны Рурыкавы, а другія — Давідавы, але хобаты іх паасобку калышуцца.