Сау́даўскі электронны ўніверсітэт (al-Jāmiʕatu s-Saʕūdiyyatu l-ʾiliktrūniyya الجامعة السعودية الإلكترونية) — адзін з дзяржаўных унівесітэтаў у Саудаўскай Аравіі (афіцыйны, насуперак незвычайнай назве). Ён знаходзіцца ў яе сталіцы эр-Рыядзе (некалькі філіялаў — у іншых рэгіёнах), быў заснаваны ў 2011 годзе пад эгідай дзяржаўнага Савета па вышэйшай адукацыі і прапануе навучальныя праграмы магістратуры, бакалаўрыята і павышэння кваліфікацыі ў галінах адміністрацыйных і фінансавых навук, вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі, медыцынскіх навук, прыродазнаўчых навук і тэарэтычных даследаванняў. Універсітэт актыўна выкарыстоўвае сучасныя мадэлі адукацыі, перш за ўсё электроннае і змешанае навучанне, якім ён і абавязаны назваю. Сайт: англіская, арабская версіі, вікіпедыя.
Саудаўскі электронны ўніверсітэт прапануе бясплатны анлайн-курс арабскай мовы.
Прэзентацыя праграм па-руску (ці на сайце праграмы другая спасылка «About Program» на бакавой панелі, потым выбраць мову).
Рэгістрацыя тут (ці на сайце праграмы першая спасылка «Register» на бакавой панелі), тлумачальнае відэа пра рэгістрацыю.
Пасля рэгістрацыі вам будзе прапанаваны тэст, які вызначыць ваш узровень валодання арабскай мовай.
Навучанне адбываецца на платформе Блэкборд (Blackboard) Саудаўскага электроннага ўніверсітэта: https://lms.seu.edu.sa.
Аб’явы размяшчаюцца на платформе Блэкборд і дасылаюцца на электронную пошту.
Дадаткова ўзаемадзеянні могуць адбывацца ў тэлеграм-канале «Taʕlīmu l-luḡati l-ʕarabiyyati li n-nāṭiqīni bi ḡayrihā تعليم اللغة العربية للناطقين بغيرها» («Выкладанне арабскай мовы для не-носьбітаў») https://t.me/+LAmP63_z-ksyZjhk.
На момант напісання гэтага паста (8 снежня 2023) курс каардынуе спадарыня Нуф аль-Амадж (ʾustāḏa Nūf al-ʕAmāj أ. نوف العماج).