Арабскі экзамен «Хамза», Hamza test, اختبار همزة

 · Зместу на 2 хв. чытання

17 лютага 2024 адбудзецца сесія экзамена «Хамза» на веданне арабскай мовы як замежнай. Прадугледжаныя прысутная (вочная) і дыстанцыйная формы экзамена — адпаведна для асоб, што знаходзяцца ў межах ці па-за межамі каралеўства (разумеецца Саудаўская Аравія).

Зарэгістравацца можна па спасылцы: https://form.ksaa.gov.sa/ic/builder/rt/hamzatest_1_0/live/webApps/regapp/ (гэта код хуткага рэагавання (QR) у аб’яве)

Як зарэгістравацца.

Пра тэст «Хамза», архіў па-англійску, па-арабску.

Міністэрства культуры і Міжнародная акадэмія арабскай мовы імя караля Салмана (дзяржаўныя ўстановы Саудаўскай Аравіі) у 2023 годзе распрацавалі і ажыццявілі тэст на валоданне арабскай мовай як замежнай. Ён адкалібраваны такім чынам, што ў дачыненні да арабскай мовы выстройваецца тая ж сістэма моўных узроўняў A1-C2, якой карыстаюцца для еўрапейскіх моў (CEFR: «Агульнаеўрапейскія кампетэнцыі валодання замежнай мовай: вывучэнне, выкладанне, ацэнка»).

Экзамен працягваецца 155 хвілін і змяшчае 75 пытанняў, размеркаваных па наступных секцыях:

  • Разуменне на слых. Па праслухоўванні разнастайных аўдыя-фрагментаў неабходна адказаць на 30 пытанняў з варыянтамі адказаў.
  • Разуменне пры чытанні. Па чытанні разнастайных фрагментаў тэкстаў неабходна адказаць на 40 пытанняў з варыянтамі адказаў.
  • Пісьменства. На заданую тэму ці пытанне трэба напісаць разважанне / эсэ зместам у 200-250 слоў.
  • Размова: 4 падыходы. Адказы на агульныя пытанні. Размова на агульную тэму.

Экзамен «Хамза» праводзіцца рэгулярна цягам году, не радзей чым кожныя чатыры месяцы.

Вынік выкладваецца на экзаменацыйную платфому, на якой праходзіўся тэст, і змяшчае агульны бал, а таксама яго размеркаванне па секцыях.

Згодна са стратэгічным бачаннем Акадэміі арабскай мовы імя караля Салмана, экзамен будзе бясплатным цягам двух гадоў 2024-2025.

Першасная аб’ява ў курсе арабскай мовы:

.نرجو من الجميع التسجيل في اختبار كفايات اللغة العربية للناطقين بغيرها
:الذي سيقام في يوم السبت 17/ 2/ 2024 وسيكون
حضوري: للطلاب داخل المملكة العربية السعودية
افتراضي: للطلاب خارج المملكة العربية السعودية
ومرفق لكم طريقة التسجيل في الاختبار…. بالتوفيق
أ. نوف العمـــاج


Announcement
We kindly ask everyone to register for the Arabic Language
Proficiency test for non-native speakers.
Which will take on Saturday, February17, 2024, and will be:
presence attendance: for students within KSA
Virtual: for students outside KSA
Attached is the registration procedure for the test … good luck
MS. Nouf ALammaj