Канвертар беларускай кірылічнай графікі ў лацінскую
December 1, 2017
Першы з вядомых нам канвертар беларускай кірылічнай графікі ў лацінскую, што паслядоўна перадае ◊ рэгрэсіўную палаталізацыю, ◊ дваістасці «г»:/ɣ—g/, «і»:/і—jі/, «e»:/ɛ—(j)ɛ/ і ◊ адпавядае стандарту ААН. Падрабязнасці ніжэй.
Гэта першы з вядомых нам канвертар беларускай кірылічнай графікі ў лацінскую, што адпавядае наступным патрабаванням:
◊ надае абсалютны прымат правільнасці паслядоўнага перадання беларускіх фанетычных з’яў. Перш за ўсё гэта датычыцца:
- рэгрэсіўнай палаталізацыі (памякчэння), напрыклад, слова /sjnjɛɣ/ павінна перадавацца «śnieh», а не «snieh». Звышпамякчэнне зубных (т.звзв. «дзеканне», «цеканне») — адметная рыса беларускай мовы, архіважна паслядоўна і сістэматычна адлюстроўваць гэтую асаблівасць на пісьме.
- патуральніцкага (лаксісцкага) дачынення афіцыйнай кірылічнай графікі да літары «г»: яна можа абазначаць фанемы /ɣ(j)/ ці /g(j)/ без ніякага дадатковага размежавання: “гісторыя”/“гузік”);
- патуральніцкага (лаксісцкага) дачынення афіцыйнай кірылічнай графікі да літары «і»: яна можа абазначаць фанему /і/ ці дыфтонг /jі/ без ніякага дадатковага размежавання. Дзве гэтыя розныя фанемы па-рознаму задзейнічаюць механізм палаталізацыі (памякчэння): “ім”/“інтэгральны” → “з ім”/“з інтэгральнага” /і→ы/ /jі→(j)i/;
- патуральніцкага (лаксісцкага) дачынення афіцыйнай кірылічнай графікі да літары «е»: у запазычаных словах яна можа абазначаць прысутнасць ці адсутнасць палаталізацыі (памякчэння) папярэдняга зычнага без ніякага дадатковага размежавання: “веласіпед”/“Аве Марыя” /v/ і /v(j)/;
◊ адпавядае афіцыяльнай дзяржаўнай Інструкцыі выкарыстоўваць азбуку «abcćčdefhijklĺmnńoprsśštuŭvyzžź» і стандарту ААН, заснованным на ёй;
◊ адпавядае афіцыяльным Правілам беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.
Пры абмеркаванні беларускай фанетыкі мы перш за ўсё кіруемся яе кадыфікаваным апісаннем у наступным выданні:
Фанетыка беларускай літатурнай мовы / І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн.:Навука і тэхніка, 1989. — 335 с ISBN 5-343-00292-7
Нам вядомыя наступныя праекты канвертараў: Слоўнік.орг, БалтаСлаў, Драўляны Зэдлік, Добрапіс. На жаль, яны не маюць плёну. Па стане на 2 жніўня 2019 кожны з іх выдаваў няслушны рэзультат у дачыненні ўжо першага пункта згаданага вышэй спісу — правільнага перадавання фанем: увод “снег, здзяйсняецца” не выдае “śnieh, ździajśniajecca”.
Генератар транскрыпцый Лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Акадэміі Навук Беларусі прымае толькі размечаны тэкст і на выхадзе дае фанетычную [···], а не фанематычную /···/ транскрыпцыю. Генератар транслітэрацый Philology.by, выкананы Аляксеям Яскевічам таксама ставіць сабе іншую праграму на мэту.
Прыклады правадзейных тэкстаў
Шматлікія прыклады правадзейных (валідных, valid) беларускіх тэкстаў лацінкай: Lacinka — Teksty
ГітХаб